Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў школе 21 лютага
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека.
Вучні ДУА “Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва” прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах “Размаўляй са мной па-беларуску” і “Лепшы перакладчык”. Дзеці ўзбагачалі слоўнікавы запас, набывалі карысныя навыкі зносін на роднай мове, знаёміліся з беларускай культурай і гісторыяй пры дапамозе разнастайных конкурсаў і гульняў.
Дзень роднай мовы — гэта нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.
Аляксандр Цітоў
Настаўнік беларускай мовы