“Маці родная мая”

Поделитесь этой новостью:

Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.

                               Мікола Ляшчун

Для нас, беларусаў, маці асацыіруецца з Баць­каўшчынай, прыродай-матухнай, з матчынай мовай, з роднай хатай. Матчына слова — першая школа жыц­ця, але самая трывалая і правільная. Матчын дар мы праносім праз усё жыццё.

Адносіны да маці, любоў i пашана да яе — вы­ключная мерка духоўнасці кожнага чалавека. Становішча жанчыны-маці — люстэрка грамадства. Менавіта ад­носінамі да маці вывяраюць сваіх герояў многія пісь­меннікі. Да паэтызацыі вобраза маці звярталіся і працягваюць звяртацца многія творцы.

Менавіта таму з сучасных святаў Беларусі Дзень Маці, безумоўна, прыняты ўсімі людзьмі і з’яўляецца адным з самых значных.

13 кастрычніка ў бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №41 г.Магілёва” была аформлена кніжная выстава, прысвечаная гэтаму святу, у рамках дня папулярызацыі беларускай мовы.

Для вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс чытачоў. Дзеці з любоўю и пяшчотай дыкламавалі вершы пра маці, а таксама прайшоў конкурс малюнкаў “Мая матуля лепшая на свеце”.

Кожны удзельнік бібліятэкі атрымаў шмат станоўчых і яркіх уражанняў ад мерапрыемства.

Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева, бібліятэкар Т.У. Канцэвіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *