Любім радзіму, працу і прыроду

Поделитесь этой новостью:

10 снежня ў школьнай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава «Любім радзіму, працу і прыроду» (да 85-годдзя Ніны Галіноўскай). Ніна Галіноўская адданая дзіцячай літаратуры. Яе паэзія прываблівае жанравай разнастайнасцю, нестандартнасцю сюжэтаў, гумарам, гульнявымі элементамі, актывізуе дапытлівасць, самастойнасць дзяцей, дае адказы на многія пытанні, выхоўвае цікавасць і любоў да роднай мовы.

На выставе для вучняў 1-4 класаў былі прадстаўлены больш чым дзесяць кніг Н. Галіноўскай, сярод якіх – “Давайце пазнаёмімся”, “Размова сняжынак”, “Калі я шчаслівы”, “Восень едзе ў магазін”, “Гусіны капялюш” і іншыя, таксама новыя вершы, якія дасціпна і паэтычна працягваюць тэму роднай зямлі, працы, забаў. Дзеці з цікавасцю і захапленнем вывучалі на памяць і дэкламавалі вершы паэтэсы.

Загадчык бібліятэкай ДУА “Сярэдняя школа №41 г.Магілёва”

С.Р.Калдыбаева

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *