Літаратурны бенефіс да 110-годдзя з дня нараджэння С.Грахоўскага, беларускага паэта, празаіка і перакладчыка

Поделитесь этой новостью:

14 верасня  ў школьнай бібліятэцы для вучняў пачатковай школы прайшоў літаратурны бенэфіс па творчасці паэта, празаіка і перакладчыка.

Нарадзіўся Сяргей Іванавіч 25 верасня 1913 года ў мястэчку Нобель Пінскага павету Мінскай губерні (цяпер Зарэчнянскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Дэбютаваў вершам у 1926 годзе, але першы зборнік “Дзень нараджэння” выйшаў у 1958 годзе. З тае пары выдадзена каля шасцідзесяці кніг С. Грахоўскага – паэзія, проза, публіцыстыка, успаміны, эсэ, пераклады, кнігі для дзяцей.

Пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980) і інш.

На мерапрыемстве вучні адкрылі для сябе незнаёмыя дагэтуль цікавыя звесткі яго біяграфіі і творчасці. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі ўсе разам чыталі яго вершы. Гэта дазволіла вучням не толькі упэўніцца у валоданні роднай мовай, але і адчуць сябе сапраўднымі беларусамі.

грахоўскі сяргей

Заг. бібліятэкай Калдыбаева С.Г., бібліятэкар Канцэвіч Т.У.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *