Літаратурная гадзіна “Паэзіі чароўныя радкі”
Літаратурная гадзіна “Паэзіі чароўныя радкі” (да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Янішчыц)

Яўгенія Янішчыц з’яўляецца таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі. Яе вершы прасякнуты вялікай адданасцю роднай зямлі, любоўю да палесскага краю, з яго непаўторнымі лугамі і палямі, старажытнымі лясамі.
9 лістапада ў школьнай бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №41 г.Магілева” прайшло мерапрыемства “Паэзіі чароўныя радкі”, прысвечанае дню нараджэння выдатнай паэткі.
Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй, творчасцю і трагічным лёсам Я. Янішчыц. Увазе слухачоў быў прапанаваны дакументальны рэпартаж “Ты пакліч, мяне, пазаві…”, пасля чаго адбылася віктарына.
Заг.бібліятэкі Калдыбаева С.Р., бібліятэкар Канцэвіч Т.У.