Літаратурнае падарожжа па творчасці пісьменнікаў-юбіляраў
14 студзеня ў школьнай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа па творчасці беларускіх пісьменнікаў – юбіляраў, такіх як, І. Шамякін(100 гадоў з дня нараджэння) , А. Кудравец (85 гадоў з дня нараджэння), Я. Сіпакоў (85 гадоў з дня нараджэння).
Была аформлена кніжная выстава на якой былі прадстаўлены самыфялепшыя творы гэтых пісьменнікаў: кнігі І. Шамякіна «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Петраград — Брэст» і многія іншыя раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі; збopнiкі пaэзii Я.Сіпакова «Сoнeчны дoждж» (1960), «Лipычны выpaй» (1965), «Дзeнь» (1984), пaэм y пpoзe «Аxвяpны двop» (1991), пpытчaў «Tыя, штo iдyць» (1993), aпoвecцeй i aпaвядaнняў «Кpылo цiшынi» (1976), «Жaнчынa cяpoд мyжчын» (1980), «Уce мы з xaт» (1982) і інш.; кнігі А.Кудраўца «На зялёнай дарозе» (1968) «Раданіца» (1971) «Дзень перад святам» (1975) Зімы і вёсны (1976) На балоце скрыпелі драчы (1979) «За чужымі далямі» (1981) «Блакітны вярблюд» (1990) Зязюля пракукуе заўтра… (2014) і іншыя) .
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары правялі з вучнямі літаратурную віктарыну па жыццю і творчасці пісьменнікаў. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні і мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з іх творчасцю , але таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.