Квэст-гульня «Мая Радзіма — Беларусь»
21 верасня вучні 4-х класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «Мая Радзіма — Беларусь».
У выніку падарожжа ў мінулае нашай краіны дзеці пашырылі веды аб гісторыі сваіх продкаў, іх паходжанні, звычаях і занятках. «Гістарычная скарбонка» паведаміла, што нашыя продкі вылучаліся сілай і працавітасцю. Мы цікавімся сваёй гісторыяй, каб стаць годнымі грамадзянамі сваёй краіны!