«Куфэрак слоў народных»
22 мая вучнi 1 «А» і 1 «Г» класаў у чарговы беларускамоўны чацвер прынялі ўдзел у гульне-віктарыне «Куфэрак слоў народных».
Мерапрыемства пачалося з размінкі, дзе вучні пазнаёміліся, падзяліліся на дзве каманды і пачалі прымаць удзел у розных конкурсах і гульнях, такіх як: «Літара заблудзілася», «Фразеалагізмы», «Падбяры словы», «Перакладчыкі», «Складзі з літар новыя словы і запішы іх».
Вучні адгадвалі загадкі-жарты, выпраўлялі памылкі ў словах, збіралі прыказкі. На працягу ўсяго мерапрыемства выкарыстоўваліся музычныя паўзы, фізкультхвілінкі. У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі, прайшло ўзнагароджанне каманд. Вучні зрабілі вывад, што кожны беларус павінен ведаць словы сваёй роднай мовы.



Завальская К.Г, Патаніна Ж.К.