Кніжная выстава “Маці родная мая”
Мама
Ласкавая, мілая, светлая
Любімая мама мая.
Яна, як бярозка, прыветная,
Што свеціцца ля ручая.
Такімі радкамі пачынае свой верш беларуская паэтка Галіна Дашкевіч.
Вобраз маці ў беларусаў карыстаецца асблівай любоўю. Магчыма таму, што працавіты, міралюбівы народ, які ніколі ні на каго не нападаў, сам не раз цярпеў ад варожых нашэсцяў, якія неслі на беларускую зямлю спусташэнні і смерць. Ратавала народ ад канчатковай пагібелі толькі здольнасць жанчыны нараджаць. Таму і ўслаўлялі нашы продкі жанчыну-маці, упрыгожваючы яе стылізаваным сімвалам многія свае вырабы.
Калі Бог хоча благаславіць жанчыну, ён пасылае ёй у дар дзіця. Таму ў старыя часы найбольш шанаванай, нашбольш паважанай была багіня Маці-Радзіцельніца. Яна нарадзіла і выхавала нас усіх, дала нам самае дарагое – жыццё.
Менавіта таму з сучасных святаў Беларусі Дзень Маці, безумоўна, прыняты ўсімі людзьмі і з’яўляецца адным з самых значных.
14 кастрычніка ў школьнай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава, прысвечаная гэтаму святу, у рамках дня папулярызацыі беларускай мовы.
Карыстальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў аб маці, а таксама даведаліся аб яе гістарычным вобразе. Для вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс малюнкаў “”Мая матуля лепшая на свеце”. Вучні 5-6 класаў з любоўю и пяшчотай дыкламавалі вершы пра маці. Кожны удзельнік бібліятэкі атрымаў шмат станоўчых і яркіх уражанняў ад мерапрыемства.
Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева, бібліятэкар Т.У. Канцэвіч