Гульня-віктарына “Маёй Радзімы дзіўны свет”
15 красавіка вучні 1»А» і 1 «В» класаў былі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Маёй Радзімы дзіўны свет”. Пад час мерапрыемства вучні з захапленнем чыталі вершы, складалі прыказкі, адгадвалі рэбусы, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства было цікава адчуць сябе ў ролі артыста і знаўца мовы.
Дадзенае мерапрыемства паспрыяла развіццю творчых здольнасцяў, кемлівасці, артыстызму вучняў, а таксама падарыла добры настрой. Атмасфера пазнавальнасці зрабіла час незаўважным.