Гульня “Падарожжа па беларускіх казках
22 верасня ў 2 «Г» класе прайшла гульня “Падарожжа па беларускіх казках”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай далучэння вучняў да беларускай культуры, вуснай народнай творчасці, выхавання павагі да роднага слова. Занятак праводзіўся ў форме казачнага падарожжа, у якім дзеці адгадвалі казкі па іх пачатку або малюнку, разгадвалі крыжаванку па галоўных героях гэтых казак, знаёміліся з прыказкамі.