Гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”

Поделитесь этой новостью:

Моўны скарб, як спадчыну,  прымаю
Ад дзядоў і прадзедаў сваіх,
Ад свайго квітнеючага краю,
Ад крыніц і жытоў цяжкіх…

11 лістапада ў  межах дня папулярызацыі беларускай мовы ў школьнай бібіліятэцы ГУО “Сярэдняя школа № 41 г. Магілева”для вучняў 5 класаў адбылася гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”. Вучні с задавальненнем адправіліся ў вандроўку па беларускаму народнаму фальклору. Падчас гульні дзеці спыняліся на розных станцыях, такіх як: “Лягенды і паданні”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Казкі”, “Загадкі”. Дзякуючы гульне вучні замацавалі і пашырылі  веды аб беларускім народным фальклоры, узбагацілі свой слоўнікавы запас, выхавалі любоў і павагу да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы. Дзецям спадабаўся занятак, усе атрымалі шмат станоўчых і яркіх уражанняў ад мерапрыемства.

Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева, бібліятэкар Т.У. Канцэвіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *