Гульня-падарожжа «Беларусь мая сiнявокая».

Поделитесь этой новостью:

«Неба чыстае i глыбокае
I бярозавы цiхi гай —
Беларусь мая сiнявокая,
Беларусь мая, родны край».

З мэтай выхавання патрыятызму, фармiравання павагi да роднай зямлi, звычаяу i культуры, 30 снежня для вучняу 1 «Б» класа была праведзена гульня-падарожжа «Беларусь мая сiнявокая».

На занятку дзецi працягвалi знаемiцца з асноунымi сiмваламi Рэспублiкi Беларусь, замацавалi назвы беларускiх гарадоу i рэк, пачулi шмат цiкавага пра беларускiя святы i адзенне. З вялiкiм задавальненнем вучнi гулялi у беларускiя народныя гульнi «Мiхаська», «Лянок», адгадвалi загадкi, складалi прыказкi пра Радзiму.

Прыемна было чуць, як вучнi расказваюць вершы пра сваю краiну, аб мiлым сэрцу кутку.
У канцы занятку вучнi выказалi пажаданнi, каб зауседы на зямлi быу мiр, яркае сонца i чыстае неба.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *