Далучыся да роднага слова
Мова – неад’емная частка ўсяго чалавецтва. Яшчэ са старажытных часоў першыя людзі пакідалі малюнкі, каб адлюстраваць свой побыт і падзяліцца ім з іншымі. Праз тысячы гадоў сродкі камунікацыі змяніліся, але патрэбнасць у абмене інфармацыяй засталася.
11 мая 2023 года ў рамках дня папулярызацыі беларускай мовы ў школьнай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня “Далучыся да роднага слова!”. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з беларускімі кніжнымі навінкамі, адгадалі загадкі і ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні, чыталі вершы на роднай мове і пісалі любімыя беларускія словы.
Таксама прысутным былі прапанаваны міні-віктарыны «Загадаю я па-руску, адкажы па-беларуску», дзе вучні спаборнічалі ва ўменні размаўляць на беларускай мове. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, складалі з дадзеных бібліятэкарам слоў прыказкі, развучвалі скарагаворкі, выпраўлялі памылкі ў сказах, адгадвалі беларускія казкі.
Мерапрыемства прайшло пад дэвiзам «Чытаем беларускую кнігу».
Заг. Бібліятэкай Калдыбаева С.Г., бібліятэкар Канцэвіч Т.У.