Да свята роднай мовы

Поделитесь этой новостью:

“Спачатку Аз ды Букі, а потым іншыя навукі”, пад такой назвай 20 лютага пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

21 лютага прайшла гульня-свята “Сэрцам роднага слова краніся”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Усіх наведвальнікаў школы шчыра віталі вучні 11-га класа і настаўнікі кафедры беларускай мовы і літаратуры.

Назвы пачуццяў, напісаныя на сардэчных усмешках, дарылі добры настрой на ўвесь дзень. А названы прадмет па-беларуску даваў магчымасць не толькі ўспомніць родныя словы, а яшчэ — і атрымаць салодкае задавальненне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *