Да 135 годдзя з дня нараджэння Алеся Гаруна

Поделитесь этой новостью:

Ты спевам разбудзіў народ свой напрадвесні,
Якому на алтар свой дыямент прынёс…
Яшчэ акорд не змоўк тваёй прыгожай песні,
Хоць струны абарваў жыцця паганы лёс.

                                         Міхась Чарот

11 сакавіка у школьнай бібліятэцы для вучняў 8 класаў прайшло літаратурнае падарожжа па творчасці паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, грамадзянскага дзеяча Алеся Гаруна (сапр. Імя Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч). Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 у фальварку Новы Двор пад Мінскам. Памер 20 жніўня 1920 у Кракаве. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках.

Алесь Гарун

У друку дэбютаваў вершам “Маці-Беларусі” ў 1907 г. (“Наша ніва”). Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах “Наша ніва”, “Беларус”, “Вольная Беларусь”. У 1918 г. выйшаў зборнік “Матчын дар”. У 1920 г. – зборнік п’ес для дзяцей “Жывыя казкі”.

Вучні адкрылі для сябе незнаёмыя дагэтуль цікавыя звесткі яго біяграфіі і творчасці. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі усе разам чыталі яго вершы. Гэта дазволіла вучням не толькі упэўніцца у валоданні роднай мовай, але і адчуць сябе сапраунымі беларусамі.

Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева

Бібліятэкар Т.В. Канцэвіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *