Да 130-годдзя Максіма Багдановіча

Поделитесь этой новостью:

…І застаўся ты ў нашых душах,
Хоць навекі знік у палях,
Вечна светлы і вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.

Уладзімір Караткевіч

9 снежня 1981 г. у старажытным Мінску нарадзіўся чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу. Але лёс яму выпаў больў чым жорсткі: ён згарэў ад сухотаў на 26-м годдзе жыцця, у поўнай адзіноце, і на яго ўбогай магіле невядомыя добрыя людзі паставілі крыж з надпісам: “М.Багдановіч, студэнт”.

У снежні наша краіна адзначае 130-годдзе з дня яго нараджэння. У школьнай бібліятэцы прайшоў вусны часопіс “Па старонках творчасці славутага пісьменніка” для вучняў 8 класаў. Дзеці далучыліся да багдановічаўскай вечнасці, перачытайма яго творы, пранізаныя любоўю да бацькаўшчыны і роднай прыроды. Таксама даведаліся, што Максім Багдановіч быў не толькі надзелены рысамі геніяльнасці паэтам, але і аўтарам пейзажнай, любоўнай, сацыяльна-філасоўскай лірыкі і вытрыманых у фальклорна-эпічным духу паэм.          Ён быў і самабытным празаікам – апавядальнікам, і майстрам паэтычнага перакладу, і тонкім літаратурным крытыкам, і глыбокім вучоным-даследчыкам – заснавальнікам навуковай гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва, і бліскучым публіцыстам. Ва ўсіх гэтых галінах творчай дзейнасці ён пакінуў спадчыну, якая па сённяшні дзень працягвае эстэтычна актыўнае жыццё.

Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.

 

Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева,

бібліятэкар Т.У. Канцэвіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *