Беларусь сінявокая
8 снежня ў межах дня папулярызацыі беларускай мовы ў школьнай бібіліятэцы прайшла віктарына сярод юных чытачоў “Беларусь сінявокая”.
Мэтай мерапрыемтсва было прывіццё любові да роднага краю, к творчасці беларускага народа, яго звычаям і традыцыям, пашырэнню кругагляду вучняў. Вучні знаходзілі на карце рэкі і азёры, адказвалі на пытанні аб разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету, гістарычных падзеях і асобах Беларусі.
Навучэнцы зрабілі вывад, што наша Беларусь –край жывапісных узвышшаў, густых лясоў і бяскрайніх лугоў, блакітных рэк і азёр. За сваі незвычайныя водныя ландшафты нашу краіну завуць “сінявокай”. Белорусы ганарацца багаццем роднай прыроды і захоўваюць яе для нашчадкаў.
Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай.
Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева, бібліятэкар Т.У. Канцэвіч