Агляд метадычных часопісаў

Поделитесь этой новостью:

28 сакавіка на базе школьнай бібліятэкi для настаўнікаў быў праведзены агляд метадычных часопісаў “Роднае слова” і “Беларуская мова і літаратура”.

Гэтыя часопісы ўжо маюць сваю гісторыю, трывалыя традыцыі, займаюць значнае месца ў адукацыйнай прасторы краіны, з’яўляюцца тымі навукова- метадычнымі выданнямі, з дапамогай якіх настаўнік беларускай мовы і літаратуры можа выказаць свае думкі і погляды, падзяліцца лепшымі дасягненнямі педагагічнай дзейнасці.

За апошнія гады ў  іх з’явіліся новыя рубрыкі, якія выклікаюць асаблівую ўвагу педагогаў: “Міністэрства адукацыі інфарміруе”, “Настаўнік і адораныя вучні”, “Рыхтуемся да алімпіяды”, “Рыхтуемся да тэсціравання”, “Займальны матэрыял” і інш. Актуальнасць праблематыкі публікацый, клапатлівае, па-сапраўднаму шчырае стаўленне да беларускага слова, павага да духоўнай спадчыны беларускага народа працуюць на карысць нацыянальнай адукацыі і робяць кожны нумар часопіса запатрабаваным сярод чытачоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *