Адзіны дзень беларускай мовы 4.10.2018
У рамках адзінага дня роднай мовы з вучнямі 5 “А” класа была праведзена гульня-падарожжа па краіне Арфаграфіі.
Вучні паўтаралі правапіс галосных і зычных літар, папаўнялі свой слоўнікавы запас. Дух спаборніцтва выклікаў жаданне больш адказна паставіцца да вывучэння роднай мовы, зразумець, што родная мова не проста адзін з прадметаў школьнай праграмы, а нешта большае, жыццева неабходна, каб адчуваць уласную прыналежнасць да свайго народа.