Адзіны дзень беларускай мовы 24.1.2019
Падтрыманне цікавасці да беларускай кнігі – задача работнікаў бібліятэкі – адкрыць дзецям свет мастацкага слова, выхаваць у іх інтарэс і любоў да кнігі. А каб у дзяцей быў стымул чытаць іх, на базе школьнай бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава “Беларускія пісьменнікі – дзецям”, дзе была дадзена характырыстыка цікавых кніг, такіх як М. Лужанін “Добры хлопец Дзік” У. Ліпскі “Пралескі ў небе” ,”Жывіца” М. Чарняўскага “Страла Расамахі”, Казкі беларускіх пісьменнікаў “Сінявочка”, М. Лынькоў “Міколка паравоз” і інш.