Ад роднай мовы да патрыятызму

Поделитесь этой новостью:

Беларус – чалавек, які жыве на тэрыторыі Беларусі і размаўляе па-беларуску. Аднак пагадзіцеся, што не заўсёды мы карыстаемся роднай мовай. Менавіта таму ў школьнай праграме пачатковых класаў павялічылася колькасць гадзін для вывучэння роднай мовы. Акрамя гэтага з мэтай папулярызацыі беларускай мовы настаўнікі школы праводзяць яшчэ і пазакласныя мерапрыемствы.

Так, 26 сакавіка ў чарговы раз у пачатковай школе прайшла гульня-спаборніцтва “Юны мовазнавец” паміж 2 “Б” і 2 “Г” класамі. Дзеці размалявалі “беларускімі фарбамі” свой звычайны дзень. Вучням былі прапанаваны для перакладання агульнаўжывальныя рускія словы па такіх тэмах, як  “Кватэра”, “Школа”, “Ежа” і “Вопратка”.

Па ўзору інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” вучні з захапленнем выконвалі заданне “Што ў чорнай скрыні?”. Напрыканцы гульні яны адзначылі, як прыгожа гучаць беларускія словы і вырашылі як мага часцей іх ужываць.

Інакш кажучы, вылодаць роднай мовай – значыць быць беларусам, бо праз любоў і павагу да роднай мовы выхоўваецца  галоўная рыса ва ўсе часы ва ўсіх народаў — патрыятызм.

Настаўнікі пачатковых класаў Т. В. Козырава і А. А. Сомава

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *