28 верасня ў ГПД 2-х класаў прайшоў занятак «Азбука беларускага арнаменту»

Поделитесь этой новостью:

28 верасня ў ГПД 2-х класаў прайшоў занятак «Азбука беларускага арнаменту». Дзеці на занятку даведаліся, што арнамент – гэта не проста прыгожыя малюнкі, якія ўпрыгожваюць вышыўку, а кожны знак мае сваё значэнне.

Вучні пазнаёміліся з арнаментам беларускага сцяга. Зацікавілі дзяцей і арнаменты ў беларускай вышыўкі. Пасля знаёмства з беларускімі ўзорамі дзяцей чакала «Творчая майстэрня», дзе кожны вучань зрабіў закладкі для кніг, выкарыстоўваючы сімвалы беларускага арнаменту.

Дзеці на занятку пагрузіліся ў свет беларускага арнаментальнага мастацтва, развівалі творчы патэнцыял і пашыралі свае веды ў галіне культуры і спадчыны Беларусі.

арнамент

Выхавальнік  ГПД Храстоўская Т.І.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *