28 лютага на базе школьнай бібліятэкі адбылося завочнае падарожжа “Шляхамі Скарыны”
28 лютага на базе школьнай бібліятэкі каля кніжнай паліцы “Слава кнізе беларускай!” адбылося завочнае падарожжа “Шляхамі Скарыны” . Вучні пазнаёміліся з кароткім аглядам некаторых кніг з гэтай выставы:
- “Сыны Айчыны” Г. Скобелева ,
- “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”. А. Клышкі і інш.
У ходзе мерапрыемства быў праведзены бліц-турнір “Летапіс слова беларускага”. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем адказвалі на пытанні, дзяліліся ўражанямі ад пачутага.
На памяць вучні атрымалі пералік кніг прысвечаных гэтай тэме.