27 лютага ў групе падоўжанага дня 1 «А» класа прайшло мерапрыемства «Жывёльны свет маёй краiны».
У ходзе занятка дзецi пашырылi i сiстэматызавалi веды пра дзiкiх жывёл i птушак Беларусi, асаблiвасцi iх харчавання, паводзiн, значэнне ў прыродзе; вывучалi назвы жывёл на беларускай мове.

З вялiкiм задавальненнем выхаванцы адгадвалi загадкi па тэме, развiвалi ўменне прымаць удзел у калектыўнай размове. Мерапрыемства прайшло з вясёлым настроем i захапленнем усіх удзельнікаў.
