21 лютага ў нашай школе вельмі цікава і займальна прайшло свята не толькі для вучняў, але і для настаўнікаў

Поделитесь этой новостью:

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш.

21 лютага 1952 года на бяззбройных мірных дэманстрантаў якія змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці афіцыяльнай мовай Пакістана, паліцыя адкрыла агонь. Загінулі чатыры студэнты.


1999 годзе асамблея ААН вызначыла 21 лютага як Міжнародны дзень Роднай мовы. 21 лютага — яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам. Таму мы віншуем усіх, хто актыўна імкнецца падтрымаць родную Мову сваёй  краіны.

Сёння ў нашай школе свята прайшло вельмі цікава і займальна не толькі для вучняў, але і для настаўнікаў. На вясёлых перапынках настаўнікі ўспаміналі  назвы прадметаў хатняга ўжытку, назвы садавіны і гародніны. А за правільны адказ атрымлівалі салодкі прыз.

Для вучняў 5 –х класаў у актавай   зале  было праведзена цэлае падарожжа пад назвай “Ці ведаеш ты родную мову?”.  Спачатку вядучыя правялі адборачны тур і вызначылі ўдзельнікаў гульні.  Атрымалася дзве каманды “Журавіны” і “Клубніцы”.  Потым пачалося самае сапраўднае падарожжа з перашкодамі і сюрпрызамі. Рабяты  з задавальненнем адказвалі на пытанні вядучых, упэўнена  і вельмі  хутка спраўляліся з заданнямі. А пакуль каманды працавалі, астатнія вучні з залы адказвалі на цікавыя і займальныя пытанні. Самым нечаканым аказаўся момант для ўсіх прысутных у канцы мерапрыемства: вядучыя разыгралі сертыфікаты пад назвамі “Антыдвойка” і “Дзясятка”.

“Беларуская мова, мы любім цябе за тое, што ты мілагучная, багатая на прыгожыя і трапныя выразы. Жадаем табе квітнець, прыгажэць і ўдасканальвацца”,  — такія пажаданні Роднай мове мы чулі  ад настаўнікаў і вучняў нашай школы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *