10 лістапада ў школьнай бібіліятэцы прайшла гадзіна паэзіі “Родныя вобразы”

Поделитесь этой новостью:

Два каласы – дзве праўдзівыя песні! 
Поплеч, як сёстры, ідуць у свет…
Колькі вы радасці людзям прынеслі
Колас жытнёвы і Колас-паэт.

Раман Тармола-Мірскі

140 год Я.Коласу

10 лістапада ў школьнай бібіліятэцы прайшла гадзіна паэзіі “Родныя вобразы”, прысвечаная  140-годдзю з дня нараджэння славутага песняра Беларусі Якуба Коласа. З яго творчасцю мы знаёмімся яшчэ ў дзяцінстве, чытаем шматлікія творы паэта ў пачатковых класах, якія сапраўды сталі класікай беларускай літаратуры. Гэта паэма «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаваная казка «Рак-вусач» (1938), зборнік вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945) і г.д. Вучні 4 класаў с захапленнем чыталі вершы і урыўкі з паэм Коласа.

Творы Якуба Коласа, напісаныя звыш 100 гадоў таму, актуальныя і сёння, кожны радок, кожнае слова нясуць у сабе вялікі сэнс, запавет, навучанне.У сваіх творах Я. Колас раскрыў  нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявіў незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Таксама ў  чытальнай зале бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Беларускай паэзіі волат”.

Вучні з цікавасцю і задавальненнем слухалі звесткі пра творчы шлях пісьменніка-юбіляра і мелі магчымасць  ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.

С. Р. Калдыбаева, загадчыца бібліятэкі,
Т.В. Канцэвіч, бібліятэкар

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *