Дзікія жывёлы і расліны лесу Беларусі
16 мая ў групе падоўжанага дня 1 «В», 1″Г» класаў прайшло мерапрыемства «Дзікія жывёлы і расліны лесу Беларусі».
У ходзе мерапрыемства вучні замацавалі веды аб дзікіх жывёлах і раслінах лесу роднага краю, разгадвалі загадкі, складалі невялікія апавяданні па малюнках, адказвалі на пытанні, з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях «Перакладчык», «Закончы сказ», «Адзін — многа».
Вучні актывізавалі слоўнікавы запас, даведаліся, як гучаць назвы дзікіх жывёл і раслін на роднай мове.